Паланез. Развітаньне з Радзімай.
Jan. 13th, 2018 02:46 pmВераніка Круглова і Зьміцер Вайцюшкевіч .www.baza-belarus.org
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне . Нью Ёрк
Сонца праменьне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар.
Край бацькоўскі, край мой Беларускі,
Я табе кажу на разьвітаньне: "Да спатканьня, да сустрэчы"…
Водар закінутага саду,
Ў небе зорка Мілавіца,
Таямніцы паркавых прысадаў –
Пэўна неаднойчы на чужыне будуць мроіцца і сьніцца…
Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ў начы пажар.
І паходнаю трубой
Зноў пакліча нас на бой, на мужны бой, мая Радзіма – край адзіны.
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня – Шлях змаганьня.
( Read more... )