gatto_puzatto: (Default)
gatto_puzatto ([personal profile] gatto_puzatto) wrote2018-01-13 02:46 pm

Паланез. Развітаньне з Радзімай.



Вераніка Круглова і Зьміцер Вайцюшкевіч .www.baza-belarus.org
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне . Нью Ёрк

Сонца праменьне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар.
Край бацькоўскі, край мой Беларускі,
Я табе кажу на разьвітаньне: "Да спатканьня, да сустрэчы"…

Водар закінутага саду,
Ў небе зорка Мілавіца,
Таямніцы паркавых прысадаў –
Пэўна неаднойчы на чужыне будуць мроіцца і сьніцца…

Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ў начы пажар.
І паходнаю трубой
Зноў пакліча нас на бой, на мужны бой, мая Радзіма – край адзіны.
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня – Шлях змаганьня.

Ростань на ростанях краіны.
Раніць думкі шлях абраны,
Прагне сэрца ў родныя мясьціны.
І Радзімы вобраз ажывае растрывожанаю ранай.

Дахі мястэчак, стрэхі вёсак,
Вежы замкаў і палацаў,
Гонкіх храмаў звонкі адгалосак,
Клічуць да сябе, і немагчыма з гэтым краем разьвітацца

Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ў начы пажар.
І паходнаю трубой
Зноў пакліча нас на бой, на мужны бой, мая Радзіма – край адзіны
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня – Шлях змаганьня.

Воі прагнуць волі,
Воля – сьвет і доля,
Броні звон ды коні,
Коні – кліч "Пагоні".
Крочым з багны ночы –
З ночы шлях прарочы

Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ў начы пажар.
І паходнаю трубой
Зноў пакліча нас на бой, на мужны бой, мая Радзіма – край адзіны
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня – Шлях змаганьня.

Золак, ахутаны туманам,
Далягляды ў барвах бэзу.
І гучаць нябёсныя арганы,
І жывуць у сэрцы, і зьліваюцца ў гуках палянэзу.